Легендарны аўтамабіль ГАЗ-М20А (1949)

Адразу хачу выказаць падзяку спадару Oktan'у за выдатныя разгорткі. Іх можна скачаць на форуме аматараў паперы vladsity.jino.ru/forum/index.php. Там ж можна і пазырыць на увесь працэс распрацоўкі ад разгортак да гатовай мадэлі. Асабліва адзначу дакладную геаметрыю кузава і лёгкую, без асаблівых цяжкасцяў, склейку. Аднак гэтага мне паказалася мала. У выніку атрымалася тое, што бачыце на фотках. Усё гэта з паперы ў 43-м маштабе.


Як казаў, за аснову пайшлі разгорткі кузава распрацоўкі Oktan'а. Яны цалкам адпавядаюць аўтамабілю другой серыі, што выпускалася з 1949 па 1955 год. Я ж вырашыў зрабіць сапраўды легенду - таксі са стажам працы гадоў пад 20. Спачатку прарэзаў вокны і падрабязна паказаў салон - руль, спідометры з лічбачкамі, скрынка перапіхвання і сядзенні. Пасля рашоткі, ручкі і іншая дробязь на кузаве. Вельмі шмат увагі надаў бамперам. У кожным з іх дэталяў па дзесяць. Далей прыйшоў час паказаць тыя цяжкія гады працы - іржу, царапіны, пыл і пацёртасці. Дарэчы, шмат фотак іржавай Победы ёсць на тым жа форуме...

Па плану колы павінны паварочвацца. Дадаўшы да асновы палову сотні сваіх дэталяў, пакінуць плоскае дно было б нецікава. Тым больш, што чарцяжоў хапала і на гэта.

Цалкам папяровая ржавая мадэлька ГАЗ-М20А 'Победа' і металічная танталаўская бліскучая ГАЗ-13 'Чайка'.

Яшчэ раз дзякуй Oktan'у за выдатныя разгорткі. Падчас працы я карыстаўся інфармацыяй на форуме vladsity.jino.ru/forum/index.php і на сайце gaz20.spb.ru, дзе можна знайсці амаль усё, што датычыцца 'Победы'.

Сайт создан в системе uCoz