Савецкі джып ГАЗ-64 (1941)

Пра ГАЗ-67Б пісалі ўжо столькі, што і дадаць няма чаго. А вось пра яго папярэдніка - ГАЗ-64 - узгадваюць рэдка. Выпраўляем гістарычную несправядлівасць. Джып выпускаўся з 41-га году. Спраектавалі яго ў рэкордна кароткія тэрміны з таго, што было. Аднак атрымалася зусім не г...

Канешне, гэта было кшталту полуфабрыката, які і не мог стаць канкурэнтам віллісу. Тады як можна пракаментаваць той факт, што шмат якія ветэраны нават і не бачылі газіка на вайне? Дык вось, выпусціўшы 686 джыпаў, ГАЗ пусціў у серыю больш зручны для ваенных дарог ГАЗ-67 (пазней 67Б). А вось гэты застаўся сапраўды рарытэтам. Усё ж такі першы савецкі серыйны джып...

З вялізнай нацяжкай джып можна назваць першай маёй папяровай мадэлькай. З'явіўся на свет ён дзесьці летам 2005 года. Так сказаць, на чарговы юбілей перамогі камунізма над фашызмам. Зрабіць 64-га я хацеў даўно. Былі спробы, аднак яны заканчваліся нічым. На гэты раз у мяне ўжо было калі шасцідзесяці фотакартак і даволі нядрэнныя чарцяжы, вялізнае жаданне зрабіць і шмат часу. Дасканальна вывучыўшы ўсё, што меў, я ўзяўся за нож і картон. Маштаб 1:43...

Мадэль, шчыра кажучы, вельмі прымітыўная. Так сказаць пласкадонка. Я не паказаў ні мастоў, ні трансміссіі і г.д. Зверху ўсё наадварот - руль, сядзенні, радыятар даволі неблагія. Пафабравана гэта цуда занадта чысценька, як цацка... Першая ўсё ж такі.

А вот тут сямейная фотка - самаробны папяровы ГАЗ-64 і першая мадэль калекцыі ГАЗ-60. Напалову гусенічную палутарку я зрабіў амаль што з нуля (калі палічыць, што кабіна і кузаў былі ў жудасным стане).

Савецкі газік на фоне нямецкага "Кюбельвагена". Разам ваявалі...

Сайт создан в системе uCoz