Мускульныя павозкі Стэфана Фарфлера

Стэфан Фарфлер на фоне Нюрнберга. (Гравюра невядомага аўтара). Пад гравюрай подпіс 'Стэфан Фарфлер. Майстар гадзіннікаў з Альтдорфу'

Стэфан Фарфлер (Stephan Vorla (Farfler, Farffler), 1633-1689) жыў у Альтдорфе блізу Нюрнбурга (даволі прадвінутым у тэхнічным і рамесным плане нямецкім горадзе). Магчыма, гэта спрыяла таму, што бязногі майстар стрэльбаў і гадзіннікаў у 1655 годзе зрабіў сабе лёгкую павозку, на якой мог без аніякай дапамогі наведваць касцёл. На той час Фарфлеру было 22 гады. Павозка ўяўляла сабой своеасаблівае крэсла на колах, да якога спераду была прымацавана вялізная скрыня. У скрыні знаходзіўся пэўны набор шасцяронак і іншых механізмаў, якія перадавалі вярчэнне ад рук кіроўцы да адзінага пярэдняга кола. Такім чынам экіпаж Фарфлера з'яўляецца пярэднепрывадным. Паваротны механізм пярэдняга кола ўяўляў сабой вілку.

У 1686 годзе на свет з'явілася новая, ужо чатырохколавая павозка. Яна адрознівалася ад папярэдняй не толькі дадатковым колам і аздабленнем, але і механізмам павароту - канструктар выкарыстаў прынцып 'ламанай' рамы. Наколькі вядома, раней такая схема не ўжывалася. Памеры і форма кажуха над колам скрываюць як мінімум два зубчатых кола (вялікае жорстка пасаджана на пярэднюю вось, маленькае - на вось педаляў), хоць не выключана прымяненне перадачы гітарнага тыпу (тры паслядоўныя шасцяронкі дазваляюць круціць педалі ў бок руху). Багата аздобленая павозка перажыла свайго стваральніка і да 1944 захоўвалася ў музеі горада Нюрнберга. Гісторыя унікальнага самаходнага экіпажа абарвалася падчас бамбардзіроўкі Германіі саюзнікамі.

Мадэль трохколавай мускульнай павозкі Стэфана Фарфлера была зроблена мной ў пачатку кастрычніка 2005 года. Маштаб мадэлі набліжаны да 1:43, хоць казаць пра гэта цяжка з-за адсутнасці дакладнай інфармацыі аб памерах. Амаль усе дэталі картонныя, за выключэннем задніх колаў (пластмаса) і коўдры (пластык). За аснову фігуркі ўзяты савецкі салдацік ад "Звезды", які быў значна перароблены і адмыслова пафарбаваны. Пра мадэлі серыйнай вытворчасці, як і пра ручныя работы, нічога не чуў.

Літаратура :

1 . Е. Кочнев. Автомобили без... мотора. // Моделист-Конструктор, 9'82
2 . Erik Eckermann. Die Achsschenkellenkung und andere Fahrzeug-lenksysteme. Deutsches Museum, Munchen, 1998

Вялікі дзякуй за выкарыстанныя матэрыялы і малюнкі :
Great thanks for the picture:

http://www.museudantu.org.br

Сайт создан в системе uCoz