Самазвал ЯС-1 (1935)

Гісторыя ЯС-1 пачынаецца ў далёкім 1934 годзе. Тады на шасі грузавіка ЯГ-4 спраектавалі самазвал з пад'ёмнікам тыпу "Хіл". Ён, як і базавы аўтамабіль, быў даволі нязграбным і недасканалым. Да слова, ЯС-1 важыў амаль на тону больш, чым ЯГ-4, і мог перавозіць 4 тоны груза. Але машыны такога прызначэння былі вельмі патрэбныя ў той час, калі партыя сямімільнымі крокамі і беламорканаламі праводзіла індустыялізацыю краіны. Самазвал запусцілі ў серыю ў студзені 1935-га году і да наступнага году выпусцілі 573 аўтамабіляў, пасля чаго яго месца заняў ЯС-3 на шасі ЯГ-6.

Гісторыя ж маленькага (адносна !) жоўтага (адносна !) самазвала пачалася з таго шчаслівага моманту, калі мне ў рукі трапілі чарцяжы ЯГ-6 з часопіса "М-Хобі". Даволі падрабязныя, варта зазначыць. Плюс да ўсяго ў мяне ўжо была куча ягоных фотакартак. Выбар яраслаўскага грузавіка быў не выпадковы, таму што на полках пуставала месца паміж рознымі АМО-Ф-15 і палутаркамі - захарамі. Пэўны досвед працы з картонам ужо быў, таму тармазіць не стаў. Маштаб стандартны - 1:43.

Адразу трэба сказаць, што прататыпам маёй мадэлькі стаў апошні з магікан - самазвал, што захаваўся ў Екацерынбурзе. Часценька яго фоткі трапляліся ў часопісе "За рулём". Аднак ягоны воблік далёкі ад тых, што сыходзілі з канвееру. Асабліва гэта бачна па кабіне і крылах. Таму я палічыў за святы абавязак паказаць самазвал б/у.

Калі на тое пайшло, то стараўся не прапускаць ніводнай дэталькі, нават самай дробнай. Тут ёсць усё - ад спідометра да паваротных колаў. Доўга ламаў галаву над рознымі картэрамі дыферэнцыялу задніх мастоў і капотамі. Палова месяца пайшла на распрацоўку разгортак і зборку ўсяго гэтага. Столькі ж заняла фарбоўка.

Сайт создан в системе uCoz