Артылерыйскі цягач Я-12

Я-12 быў адзіным паўнавартасным цягачом, распрацаваным падчас Вялікай Айчыннай вайны. Эскізны праект распрацаваў канструктар НАТІ Е.Г. Папоў у пачатку 1942 года, восенню канструктарская дакументацыя была перададзена на Яраслаўскі аўтазавод, а ў сакавіку наступнага 43-га з'явіліся 5 цягачоў пад назвай Я-11. Рухавік цягача магутнасцю 86 л.с. уяўляў сабой спарку рухавікоў 'палутаркі'. Аднак гэтага аказалася малавата, тым больш што ГАЗ стаў ахвярай немецкіх бамбардзіроўшчыкаў...

...Тады цягач перарабілі пад ленд-лізаўскі 110-сільны GMC-4-71. І пад назвай Я-12 ён пайшоў у серыю. Я-12 не быў эталонам прыгажосці, аднак моцы ў яго хапала, за што ён і атрымаў мянушку 'крепыш'. У кузаве мог везці 2 т чаго-небудзь... ці 8 байцоў. А цягнуць мог усё, што важыла менш 8 т. Акрамя яго, былі і менш магутныя экземпляры. Усяго да канца вайны выпусцілі 1666 штук.

Ну а цяпер пра мадэльку. Асновай асноў сталі падрабязнейшыя чарцяжы сп. Дзмітрыева, што былі размешчаны ў часопісе 'М-Хобі'. А вялікая колькасць фатакартачак аказаліся вельмі карыснымі пры распрацоўцы... У адзін цудоўны момант я зразумеў, што трэба пачанаць і неадкладна пачаў. Маштаб 43-ці. Картон і офісная папера...

З аднаго боку цягач мае вельмі простыя формы, калі не сказаць прымітыўныя. З другога боку колькасць дэталяў пераваліла за 470. У кожнай гусеніцы іх па 80, столькі ж змяшчае у сабе хадавая частка на адзін борт. Для прыклада - вунь тая маленькая цыліндрычная штуковіна пад левым пярэднім вакном складаецца з дзевяці маленькіх папяровых палосачак і цыліндрыкаў. І толькі на яе пайшло каля сарака хвілін. Усяго ж распрацоўка, зборка і афарбоўка забралі роўна 10 дзён плённай і беспрабуднай :) працы.

Семейная фотка - артылерыйскі цягач Я-12 на фоне самазвала ЯС-1. Рэальныя машыны былі створаны адпаведна ў 43-м і 35-м гадах на Яраслаўскам аўтазаводзе, іх мадэлькі - у пачатку 2006 года. І што самае сімвалічнае ў гэтым - я карыстаўся яраслаўскім клеям ПВА...

Сайт создан в системе uCoz