1433 год - праект амфібіі Марыяно ды Іакопы Такколы


У 1433 годзе выйшла ў свет праца "De ingeneis" найбольш значнай фігуры ў тэхнічнай культуры Рэнесансу - сіенскага інжынера Марыяно ды Іакопо (Mariano di Iacopo, 1382-1458), больш вядомага як Таккола (Taccola). На адной са старонак фаліанта аўтар размясціў малюнак нейкай амфібіі - чатырохколавай павозкі пад ветразем. Паводле тлумачэння запісаў, павозку можа рухаць буйвал (каб жывёла цягнула павозку, а не йшла да дна, да ног павінны былі прымацоўвацца паплаўкі). Наўрад ці праект быў створаны ў рэальнасці. Арыгінальны манускрыпт захоўваецца ў Фларэнцыі ў Цэнтальнай Нацыянальнай Бібліятэцы.

Крыніцы :

1. Mariano di Iacopo Taccola - Amphibious sail cart drawn by a water buffalo. De ingeneis, Libri III, Ms. Palatino 766 (BNCF), fols. 28v-29r. Выявы з арыгінальнай працы "De ingeneis" знаходзяцца на сайце Інстытута і Музея Гісторыі Навукі [brunelleschi.imss.fi.it].
2. Zheng He and the Italian Renaissance. Артыкул размешчаны на сайце [www.1421.tv].

Сайт создан в системе uCoz